6 сакавіка на базе дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці” прайшоў абласны этап конкурса юных майстроў па мастацкім роспісе. Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.
У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў з устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці. Спаборніцтва праходзіла ў трох намінацыях: “Роспіс па шкле”, “Роспіс па тканіне” і “Роспіс па дрэве”. На працягу трох гадзін хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі творчую работу. Кожны удзельнік вусна абараняў сваю работу.
Членамі журы праведзена праверка работ у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі:
- захаванне беларусскіх народных раместваў;
- адпаведнасць мастацкім традыцыям рэгіёна;
- кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;
- спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры;
- арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.
У намінацыі “Роспіс па тканіне” узроставая катэгорыя 10-12 гадоў дыпломам II ступені адзначана творчая работа Суханосавай Паліны (навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва “Палітра” ДУА “ЦДАДзіМ г.Бабруйска”, педагог дадатковай адукацыі Жураўлёва Ядвіга Віктараўна).
Віншуем Паліну і педагога з перамогай і жадаем новых поспехаў на творчым шляху!

