Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы-прывіццё падрастаючаму пакаленню асноватворных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, і фарміраванне актыўнай грамадзянскай і асабістай пазіцыі моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.
Асноўны напрамак ідэалагічнай работы ўстановы-грамадзянска-патрыятычнае. Створана дастаткова эфектыўная сістэма грамадзянска-патрыятычнага выхавання, якая мае выразна пэўную мэту, задачы, а таксама добра апрабаваныя формы і метады працы.
Задачы:
V стварыць сістэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання;
V забяспечыць арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне гэтай сістэмы;
V удасканальваць формы і метады працы, ужываючы інавацыйныя тэхналогіі;
V фарміраваць патрыятычныя пачуцці вучняў, развіваць пачуццё гонару за сваю краіну і яе ўзброеныя сілы;
V выхаваць высокамаральных, адукаваных, творчых, здаровых дзяцей, якія ўмеюць і жадаюць праяўляць клопат адзін пра аднаго, калектыве, пра Радзіму з мэтай паляпшэння сябе і навакольнага жыцця.
|