Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.23

Гарадскі этап конкурса юных майстроў па мастацкім роспісе

23 сакавіка на базе ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска” прайшоў гарадскі этап конкурса юных майстроў па мастацкім роспісе.

Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

У конкурсе  прынялі ўдзел ДУА “Сярэдняя школа № 34 г.Бабруйска”, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска”, ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г.Бабруйска”. Членамі журы праведзена праверка работ у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі:

  • захаванне беларусскіх народных раместваў;
  • адпаведнасць мастацкім традыцыям рэгіёна;
  • кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;
  • спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры;
  • арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.

    У намінацыі “Роспіс па тканіне” дыпломам II ступені адзначана творчая работа Суханосавай Паліны (навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва “Палітра” ДУА “ЦДАДзіМ г.Бабруйска”, педагог дадатковай адукацыі Жураўлёва Ядвіга Віктараўна).

   Дыплом II ступені  ў  намінацыі  «Роспіс па шкле» атрымала Манько Ульяна (навучэнка ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “Фантазія і Я” ДУА “ЦДАДзіМ г.Бабруйска”, педагог дадатковай адукацыі Рудакоўская Луцыя Казіміраўна).

Петрушэнка Сафія (навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Праменьчык” ДУА  “ЦДАДзіМ “Росквіт” г.Бабруйска”, педагог дадатковай адукацыі Максімава Кацярына Аляксандраўна) – адзначана дыпломам II ступені ў намінацыі «Роспіс па дрэве». Таксама ў гэтай намінацыі атрымалі  дыпломы III ступені Бесман Ульяна, навучэнка ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “Фантазія і Я” ДУА “ЦДАДзіМ г.Бабруйска”, педагог дадатковай адукацыі Рудакоўская Л.К.) і дыпломам II ступені Краўчанка Анастасія (вучаніца VII “В” класа ДУА “СШ  №34 г.Бабруйска”, педагог-арганізатар Краўчанка Вольга Віктараўна).

Прызёры конкурсу накіроўваюцца ў дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі “Магілёўскі абласны цэнтр творчасці” для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу, які пройдзе з 3 па 7 красавіка 2023 г.

Раздзелы сайта