З мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці навучэнцаў, іх духоўнага ўзбагачэння праз папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, гістарычную пераемнасць пакаленняў Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праведзены Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар».
Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы цікавасць і разнастайнасць матэрыялу.
Па выніках конкурсу Кажакару Злата, навучэнка ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска» (кіраўнік: Бегуновіч А.А., аб'яднанне па інтарэсах «Узлёт») у намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю» (відэаролікі) узнагароджана дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Віншуем Злату і Алену Анатольеўну і жадаем новых творчых поспехаў і перамог!
