Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2023

Заслужаная перамога!

З 10 лютага па 18 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працуе Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”.

        Арганізатарамі выставы-конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

        Удзельнікамі з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

        На выставе “Чароўныя ўзоры” прадстаўлена шырокая панарама творчых пошукаў у галіне мастацкага роспісу па тканіне, дрэву і шкле. Гэта вырабы самых розных рэчаў як мастацкага, так і гаспадарчага прызначэння, якія ўражваюць непасрэднымі сюжэтамі, сакавітымі фарбамі і ўзорамі арнаменту, разнастайнай стылістыкай. Сярод мастацкіх работ ёсць і вырабы навучэнцаў ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска”.

        Адкрыццё выставы-конкурсу адбылося 10 лютага ў 16.00 у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Членамі журы былі падведзены вынікі выставы-конкурсу.У намінацыі “Роспіс па шкле” узроставая катэгорыя 8–9 гадоў дыпломам 2 ступені адзначаны дыпціх “Асветнікі” (аўтары Сычова Маргарыта, 10 гадоў і Скрыпко Лізавета, 10 гадоў), навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Бабруйскі сувенір” педагог Лагойка Святлана Леанідаўна.

Віншуем пераможцаў з заслужанай перамогай!

Разделы сайта