Міжнародны дзень роднай мовы - адно з самых багатых і шаноўных свят.
Сёння ў свеце мы налічваем больш за шэсць тысяч моў, але, на жаль, палова з іх ужо пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання знікаючых моў і быў абвешчаны дзень роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага.
З гэтай нагоды ў клубе па месцы жыхарства "Юнацтва" прайшоў урок-гульня "Свята роднай мовы", які для вучняў клуба правяла Ірына Уладзіміраўна Багдановіч. Удзельнікі гульні - спаборніцтва падбіралі азначэнні, з дапамогай якіх характарызавалі нашу родную мову, збіралі са слоў выказванні славутых беларусаў, адказвалі на пытанні " Жартоўнай віктарыны", адгадвалі загадкі. Разам з Ірынай Уладзіміраўнай і педагогам- арганізатарам Аленай Сяргееўнай вучні размаўлялі па-беларуску, падбіралі адпаведнікі да рускіх слоў, пісалі словы- пажаданні да роднай мовы, складалі сінквейн на тэму" Мова".
Па заканчэнні гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі і кавалачак жытняга хлеба, як сімвала дабрабыту чалавека.
Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш народны нацыянальны скарб. Жыве мова- жыве народ, жыве памяць продкаў. І сёння гонар і абавязак усіх нас - шанаваць родную мову.
Давайце размаўляюць па-беларуску!!